**Ужо сёньня: 80 гадоў таму Нюрнбэрскі трыбунал абвясьціў прысуды кіраўнікам нацысцкай Нямеччыны** → [https://smarturl.click/nq1odW](https://smarturl.click/nq1odW)

1 кастрычніка 1946 году ў Нюрнбэргу завяршыўся судовы працэс над кіраўнікамі нацысцкай Нямеччыны.

З 22 падсудных 19 прызналі вінаватымі ў злачынствах супраць міру і чалавечнасьці, а таксама іншых ваенных злачынствах. 12 асудзілі на сьмяротнае пакараньне, трох — на пажыцьцёвае зьняволеньне, чатырох — на тэрміны ад 10 да 20 гадоў.

Трыбунал прызнаў злачыннымі СС, гестапа і іншыя структуры нацысцкага рэжыму.

_На фота — **Герман Герынг**, былы міністар авіяцыі і кіраўнік вайскова-паветраных сілаў Нямеччыны. Яго асудзілі на  павешаньне, але напярэдадні выкананьня прысуду ён скончыў жыцьцё самагубствам._