**Ужо сёньня: 85 гадоў таму больш за 20 габрэяў спалілі** **сябе ў Мазыры**

[https://smarturl.click/L9lxl](https://smarturl.click/L9lxl)
**31 жніўня 1941**, праз 10 дзён пасьля пачатку нацысцкай акупацыі Мазыра, больш за 20 гараджанаў зьдзейсьнілі акт самаспаленьня. Гэтым яны паўтарылі подзьвіг абаронцаў габрэйскай крэпасьці Масада ў 73 годзе нашай эры, якія абралі свабоду, а ня рымскае рабства. Прэзыдэнт Сусьветнага згуртаваньня беларускіх габрэяў **Якаў Гутман,** насуперак перашкодам мясцовых уладаў, у 2003 годзе ўсталяваў у Мазыры помнік Беларускай Масадзе.

Але ўжо празь месяц па рашэньні Мазырскага гарвыканкаму камень дэмантавалі, спасылаючыся на «адсутнасьць належнага ўзгадненьня». Пасьля шматгадовых спрэчак, зваротаў і ўзгадненьняў зь дзяржаўнымі інстытутамі ўлады ў 2010 годзе паставілі новы валун з гранітнай плітай. З тэксту цалкам прыбралі словы «Беларуская Масада» і нацыянальнасьць ахвяр.

Пра іншыя падзеі 31 жніўня — у публікацыі ["Ужо сёньня".](https://smarturl.click/L9lxl)