**Ужо сёньня. 90 гадоў Сямёну Шарэцкаму — апошняму старшыні Вярхоўнага Савету** → [https://smarturl.click/mqw58G](https://smarturl.click/mqw58G)

Улетку 1996 году Лукашэнка заявіў пра намер правесьці рэфэрэндум пра пашырэньне ягоных паўнамоцтваў. У адказ 11 верасьня Шарэцкі выступіў са зваротам да беларускага народу: 


> «Людзі, будзьце пільныя&#33; У рэспубліцы запахла фашызмам&#33;»


19 лістапада ў Канстытуцыйны суд былі перададзеныя 73 дэпутацкія подпісы за імпічмэнт Лукашэнку.

Але ўначы на 22 лістапада Шарэцкі пад ціскам высокапастаўленай дэлегацыі з Расеі паставіў подпіс пад пагадненьнем, якое сарвала імпічмэнт.

 Пра тыя лёсавызначальныя для Беларусі падзеі падрабязна расказаў Сяргей Навумчык у дакумэнтальнай кнізе [«Дзевяноста шосты»](https://smarturl.click/agmxBA). 

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 23 верасьня _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/mqw58G)_._