**Ужо сёньня. Дзень памяці Расьціслава Лапіцкага** → [https://smarturl.click/Zjbd9W](https://smarturl.click/Zjbd9W)

**Расьціслаў Лапіцкі** — дзеяч беларускага нацыянальнага антыкамуністычнага падпольля пасьля Другой усясьветнай вайны. Падчас вучобы ў Мядзельскай школе стварыў патаемную патрыятычную арганізацыю. Пасьля пераезду ў Смаргонь працягнуў дзейнасьць там. У 1950 годзе быў арыштаваны і асуджаны на сьмерць. 22-гадовы хлопец адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні і быў расстраляны 28 кастрычніка 1950 году.

У 2012 годзе мастака **Алеся Пушкіна **двойчы асудзілі на адміністрацыйны арышт за тое, што ён прайшоў з сваім партрэтам Лапіцкага па Смаргонях і Менску.


> «Дзяржава, па сутнасьці, не прызнае тых бязьвінна рэпрэсаваных маладых людзей, якія стаялі каля вытокаў незалежнасьці. Бо ў Расьціслава Лапіцкага, да прыкладу, быў асноўны пасыл — „Жыве незалежная Беларусь“», — казаў Алесь Пушкін тады Свабодзе.
