**Ужо сёньня: дзень памяці журналісткі Веранікі Чаркасавай** → [https://smarturl.click/0O5gOn](https://smarturl.click/0O5gOn)
**
20 кастрычніка 2004** году забілі беларускую журналістку недзяржаўнай газэты «Салідарнасьць» **Вераніку Чаркасаву**.

Яе знайшлі забітай у яе кватэры ў Менску. Ніякія матэрыяльныя каштоўнасьці зь кватэры ня зьніклі. Забойцу Веранікі Чаркасавай так і не знайшлі.

У выніку [журналісцкага расьсьледаваньня](https://baj.media/be/strah-kak-dostatochnoe-osnovanie-ili-kto-raspravilsya-s-veronikoy-cherkasovoy/) была здабытая інфармацыя, якая дае падставы меркаваць, што забойства ўчыніў прафэсійны кілер, які інсцэнаваў забойства на бытавой глебе.

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 20 кастрычніка _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/0O5gOn)_._