**Ужо сёньня: дзень сьмерці Міколы Ільляшэвіча** → [https://smarturl.click/b1ZdM](https://smarturl.click/b1ZdM)

2 верасьня 1934 году на 32-м годзе жыцьця памёр ад сухотаў **Мікола Ільляшэвіч**, дзяяч беларускага руху, гісторык, псыхоляг, настаўнік, выдавец.

У 1925-м узначаліў Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Францішка Скарыны. У 1928-м абараніў доктарскую дысэртацыю, у якой разглядаў Беларусь як адметную цэласьць з антрапагеаграфічнага, гістарычнага і этнаграфічнага гледзішча.

У працы 1933 году пра палітыку Расейскай імпэрыі на землях былога ВКЛ дасьледаваў, як пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай расейскія ўлады імкнуліся ўніфікаваць далучаны край і праводзілі палітыку русыфікацыі.

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 2 верасьня _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/b1ZdM)