**Ужо сёньня — гадавіна Лахвіцкага паўстаньня на Лунінеччыне** → [https://smarturl.click/B8Ew0](https://smarturl.click/B8Ew0)

3 верасьня 1942 году габрэі з гета ў мястэчку Лахва на Лунінеччыне паднялі паўстаньне. Напярэдадні яны даведаліся, што нацысты ўжо выкапалі пахавальныя яміны. Вязьні пачалі рыхтавацца да паўстаньня адразу пасьля стварэньня гета. Таму яно лічыцца **першым заплянаваным і арганізаваным паўстаньнем** у гета падчас ІІ сусьветнай вайны, хоць раней улетку габрэі чынілі адпор карнікам у Слоніме, Клецку, Нясьвіжы, Капылі і Міры.

Да тысячы чалавек прарваліся праз ачапленьне, каля паловы зь іх змаглі дабрацца да лесу, але большасьць злавілі. Некаторыя далучыліся да партызанаў і загінулі ў баях. Вайну перажылі 90 уцекачоў. 

Пасьля вайны ў брацкай магіле лахваўскага гета налічылі 1946 чалавек, у тым ліку 698 жанчын і 724 дзяцей.

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 2 верасьня _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/mqwQ6m)_._