**Ужо сёньня: Гадавіна пачатку далучэньня Заходняй Беларусі да БССР**

17 верасьня 1939 году Савецкі Саюз пачаў наступ на Польшчу, двума тыднямі раней атакаваную Нямеччынай. Чырвоная армія заняла тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны, якія паводле сакрэтнага пратаколу да пакту Молатава — Рыбэнтропа траплялі ў савецкую сфэру ўплыву. У выніку Заходняя Беларусь была далучаная да БССР. 

З 2021 году 17 верасьня ў Беларусі афіцыйна [адзначаецца](https://youtu.be/D0LnWJunyEg) як Дзень народнага адзінства. Улады трактуюць падзеі 1939 году як аднаўленьне адзінства беларускага народу пасьля падзелу краіны Рыскім мірам 1921 году.

**Самы час прыгадаць **[5 мітаў лукашэнкаўцаў пра 17 верасьня](https://smarturl.click/PLRW)**.**

_Пра іншыя гістарычныя падзеі _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/jlXVqZ)