**Ужо сёньня: гадавіна страйку ў менскім мэтрапалітэне**

З 17 да 21 жніўня 1995 году ў Менску праходзіў страйк працаўнікоў мэтрапалітэну — сяброў Свабоднага прафсаюзу, якія дамагаліся паляпшэньня эканамічных умоваў працы. Страйк быў жорстка задушаны ўладамі, яго ўдзельнікаў на гады ўнесьлі ў чорныя сьпісы.

Сем гадоў таму **Сяргей Навумчык**, які ў 95-м быў дэпутатам Вярхоўнага Савету XII скліканьня, стварыў [грунтоўны падкаст](https://www.youtube.com/watch?v=pzl6vrcMcGU) пра гэты страйк з унікальнымі запісамі з архіваў Радыё Свабода.

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 17 жніўня _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/jew6q)_._