**Ужо сёньня. Гадавіна стварэньня «Бацькаўшчыны» — Згуртаваньня беларусаў сьвету** → [https://smarturl.click/AJVMbR](https://smarturl.click/AJVMbR)

**10 верасьня 1990 году** ў Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое аб’яднала беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.

14 ліпеня **2021** году ў офісе «Бацькаўшчыны» ў Менску адбыўся ператрус, а памяшканне апячаталі.

20 жніўня стала вядома, што Сьледчы камітэт угледзеў у дзейнасьці арганізацыі «заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь» і ўсачаў крымінальную справу.

24 верасьня Вярхоўны суд з падачы Міністэрства юстыцыі ліквідаваў аб’яднаньне.

Цяпер яно дзейнічае ў выгнаньні.

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 10 верасьня _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/AJVMbR)_._