**Ужо сёньня. Паўстанцы на Талачыншчыне дзёрзка абрабавалі цягнік Бэрлін — Масква** [https://smarturl.click/Dk35Mz](https://smarturl.click/Dk35Mz)

10 кастрычніка 1923 году за 2 кілямэтры ад станцыі Слаўнае атрад **Юркі **Моніча спыніў цягнік Бэрлін — Масква, у якім ехалі замежныя дыпляматы і савецкія чыноўнікі. Іншаземцаў абрабавалі, а камуністам на загад Моніча далі ў прысутнасьці дыпляматаў па сорак шомпалаў. Сваю частку здабычы Моніч аддаў на карысьць падпольнай арганізацыі «Зялёны дуб».

Моніч вёў лякальную вайну з бальшавікамі больш за 5 гадоў. Удзельнічаў у Слуцкім збройным чыне ў 1920 годзе. Пазьней ягоны атрад вяртаў сялянам харч, забраны бальшавікамі, нападаў на станцыі, цягнікі, заводы і выканкамы.

Мастак **Алесь Пушкін** напісаў партрэт Моніча. У 2002 годзе цэнзары зьнялі яго з выставы суполкі «Пагоня».

_Пра іншыя гістарычныя падзеі _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/Dk35Mz)