**Ужо сёньня: пяць гадоў разгрому інфармацыйнага агенцтва БелаПАН**&nbsp;→ [https://smarturl.click/xe9YJ](https://smarturl.click/xe9YJ)
**
**18 жніўня 2021 году году прайшлі ператрусы ў офісе інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і дома ў яго супрацоўнікаў. Затрыманыя дырэктарка і галоўная рэдактарка агенцтва **Ірына Леўшына**, былы дырэктар **Дзьмітры Наважылаў** і бухгальтарка **Кацярына Боева**. З студзеня за кратамі ўжо трымалі  былога намесьніка дырэктара БелаПАН **Андрэя Аляксандрава**.

Боеву вызвалілі празь дзесяць дзён. Аляксандрава асудзілі на 14 гадоў калёніі, Наважылава — на 6, Леўшыну — на 4. Наважылаў і Аляксандраў дагэтуль за кратамі.

Частка былой каманды БелаПАН стварыла за мяжой інфармацыйнае агенцтва «Позірк». 

Усяго за кратамі [застаецца](https://smarturl.click/Nx54) 21 журналіст.

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 18 жніўня _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/xe9YJ)_._