**Ужо сёньня: пяць гадоў таму асудзілі Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака**

6 верасьня 2021 году ў Беларусі вынесьлі прысуд палітзьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 гадоў — Знаку. Судзьдзя — Сяргей Епіхаў.

Абодвух у сьнежні 2025 году вызвалілі з калёній і прымусова вывезьлі зь Беларусі.

Больш падзей у гісторыі Беларусі і сьвету 6 верасьня — пад спасылкай: [https://smarturl.click/x851OJ](https://smarturl.click/x851OJ)