**Ужо сёньня: задушэньне «Праскай вясны» ў 1968 годзе **→ [https://smarturl.click/ZRxVW](https://smarturl.click/ZRxVW)

Уначы на 21 жніўня 1968 году войскі краінаў Арганізацыі Варшаўскай дамовы ўварваліся ў Чэхаславаччыну, каб здушыць «Праскую вясну».&nbsp;

У ваеннай апэрацыі і затым акупацыі Чэхаславаччыны агулам былі задзейнічаныя 750 тысяч вайскоўцаў, 6300 танкаў і бронетраспарцёраў а таксама 800 самалётаў.&nbsp;

Партыйнае кіраўніцтва на чале з **Аляксандрам Дубчакам** было арыштаванае і вывезенае ў Маскву.&nbsp;

Чэхаславацкая армія і міліцыя не аказвалі ніякага супраціву. Затое цывільныя грамадзяне супраціўляліся агрэсіі ўсемагчымымі спосабамі: закідвалі танкі камянямі і кактэйлямі Молатава, бывалі выпадкі, што людзі клаліся ўпоперак дарогі, каб спыніць танкі.

Агулам у выніку розных інцыдэнтаў, паводле розных ацэнак, загінулі ад 77 да 200 чалавек.

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 21 жніўня _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/ZRxVW)_._