**Ва Ўкраіне ў арганізацыі расстрэлаў пратэстоўцаў у 2014 годзе падазраюць адмірала родам зь Беларусі: **[https://smarturl.click/YwLwm1](https://smarturl.click/YwLwm1)

Юры Ільін нарадзіўся ў Рагачове Гомельскай вобласьці, скончыў Менскую сувораўскую вучэльню. Генэральным штабам Узброеных сілаў Украіны ў 2014 годзе ён кіраваў 9 дзён.

Пасьля ўцёкаў Віктара Януковіча Аляксандар Турчынаў адправіў яго ў адстаўку. Адразу пасьля гэтага Ільін паехаў у Крым і застаўся там пасьля анэксіі паўвострава Расеяй.