**Ва Ўкраіне завялі справу за перадачу Беларусі праграмы для трэнажораў па падрыхтоўцы вайсковых пілётаў**: [https://smarturl.click/xeR5m](https://smarturl.click/xeR5m)

Грамадзянін Украіны ў абыход санкцый і ў парушэньне правілаў міжнароднай перадачы тавараў і паслуг падвойнага прызначэньня перадаў Беларусі праграмнае забесьпячэньне для стацыянарнага комплекснага трэнажору «КТС 21М» вайсковага прызначэньня. Яго выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі пілётаў вайсковых самалётаў МіГ-29.