**«Валадарка», Камароўскі лес і яшчэ 12 мясьцінаў. Актывісты склалі «Мапу сьмяротных пакараньняў» для Менску **→ [https://smarturl.click/8yvYaV](https://smarturl.click/8yvYaV)

Актывісты моладзевай арганізацыі «Рада» распрацавалі [сайт](https://www.deathpenaltyminsk.online/) зь пералікам менскіх мясьцінаў, зьвязаных са сьмяротным пакараньнем.


> «Так, ёсьць вядомая турма і Вярхоўны суд, але ёсьць сучасны парк, кінатэатар, школа. Здаецца, прычым тут гэтыя аб’екты? Але сувязь ёсьць», — расказала Свабодзе актывістка Беларускага нацыянальнага моладзевага савету «Рада» Юля Ралько.
