**«Валадарцы» зьнялі частку абмежаваньняў на будаўнічыя работы: **[https://smarturl.click/qq2L7w](https://smarturl.click/qq2L7w)

Міністэрства культуры скасавала сваё леташняе рашэньне аб ахоўных зонах вакол Пішчалаўскага замку і яшчэ двух будынкаў на вуліцы Валадарскага.

Гэтыя абмежаваньні, сярод іншага, забаранялі ўзьвядзеньне новых капітальных будынкаў, рэканструкцыю **без захаваньня гістарычнага выгляду фасадаў**, некаторыя добраўпарадкавальныя і земляныя работы без аховы археалягічных абʼектаў.

Былы СІЗА-1 хочуць ператварыць у шматфункцыянальны комплекс і ўключыць у турыстычныя маршруты Менску.