**Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з&nbsp;Украіны, бо&nbsp;ён&nbsp;ня&nbsp;можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся спрасьціць легалізацыю: **[https://smarturl.click/pqZmBA](https://smarturl.click/pqZmBA)


> «Думаю, у Беларусь мяне ніхто ня будзе адпраўляць… Тым больш я вельмі дасьведчаны баец. Адпраўляць мяне туды, дзе будуць толькі пацяшацца над тым, што Ўкраіна зрабіла… Таму я думаю, што ўсё ж такі мне дадуць пэўны пэрыяд, і я маю адсюль проста выехаць»


Беларускага добраахвотніка Эмілія Лабейку могуць у лістападзе выслаць з Украіны, бо ў яго згарэў беларускі пашпарт. Вінаваты новы закон, які меўся спрасьціць легалізацыю іншаземных вайскоўцаў ва Ўкраіне. але для Лабейкі ён сытуацыю пагоршыў.