**Вайсковы аналітык пра ўключэньне Беларусі ў сьпіс цэляў NATO: «Задача, каб не дайшло да ядзернага супрацьстаяньня»** → [https://smarturl.click/Jk68Mx](https://smarturl.click/Jk68Mx)

Галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе прадставіў напярэдадні ваенны плян альянсу па перадухіленьні патэнцыйнай расейскай агрэсіі. Ізраільскі вайсковы аналітык **Давід Гендэльман** у інтэрвію «ПіКу Свабоды» адзначыў, што гэта ня столькі ваенная, колькі важная палітычная заява.

Ён зьвярнуў увагу, што задача NATO ў выпадку такога разьвіцьця падзей не ў стратэгічным разгроме Расеі, а ў зрыве спробы расейскага наступу.