**Віктар Бабарыка: Я не патрэбны Ціханоўскай і дэмакратычнаму руху ні ў якой якасьці** → [https://youtu.be/VrYchrKl2LY](https://youtu.be/VrYchrKl2LY)

Віктар Бабарыка заявіў, што ня бачыць сябе ў дзейнай сыстэме беларускіх дэмакратычных сілаў. Пра гэта ён сказаў у інтэрвію Радыё Свабода падчас канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве.


> «Я паўгоду ці крыху больш патраціў на тое, каб прааналізаваць, а што, уласна, за ўсе гэтыя 6 гадоў адбылося, і наколькі, як мне здаецца, я магу быць патрэбны палітычнаму лідэру, руху, якія існуюць. І, як і ў 20-м годзе, я зразумеў, што нікому не патрэбны», — сказаў Бабарыка.
