**Выдваранаму зь Беларусі праваабаронцу Ўладзю Лабковічу «забаранілі выезд з краіны»** → [https://smarturl.click/Xw9n4L](https://smarturl.click/Xw9n4L)

Праваабаронцу «Вясны» і былому палітвязьню Ўладзю Лабковічу на ягоны менскі адрас прыслалі пастанову суду пра забарону выезду за мяжу. Гэта пры тым, што летась улады прымусова выдварылі яго зь Беларусі.

Прычынай цяперашняй «забароны на выезд» стаўся нясплачаны Лабковічам штраф, якім яго пакаралі разам зь сямю гадамі зьняволеньня ў сакавіку 2023 году, паведаміла [«Вясна»](https://spring96.org/be/news/121041).