**Вымушаны манэўр Лукашэнкі: эканоміка патрабуе рынку, а&nbsp;ўлада баіцца прыватніка: **[https://smarturl.click/y8pj9R](https://smarturl.click/y8pj9R)

Створаная Лукашэнкам сацыяльна-эканамічная мадэль з&nbsp;вялікім дзяржаўным сэктарам, калгасна-саўгасным ладам ёсьць аптымальнай для ўтрыманьня ўлады. Аднак з&nbsp;кожным годам яна працуе ўсё горш, дае збоі. Таму Лукашэнка вымушаны рабіць асьцярожныя крокі ў кірунку пашырэньня прасторы для прыватнага сэктару.

Валер Карбалевіч тлумачыць гэты разварот ня любоўю Лукашэнкі да рынку, а праблемамі самой сыстэмы. Дзяржаўныя гаспадаркі працуюць усё горш, а ўлада ня можа вырашыць нават праблему масавай гібелі цялят. 

Прыватнік патрэбны, каб ратаваць эканоміку, але незалежны бізнэс небясьпечны для рэжыму: уласнасьць дае ня толькі грошы, але і палітычны ўплыў.