**Выведка Ўкраіны раскрыла пляны мабілізацыі ў Расеі і падрыхтоўку яе вайскоўцаў на палігонах у Беларусі: **[https://smarturl.click/je54q](https://smarturl.click/je54q)

Расея рыхтуе новую мабілізацыю на 600 тысяч чалавек — па 300 тысяч у 2026-м і 2027-м.

Паводле ўкраінскай выведкі, рашэньне могуць прыняць пасьля выбараў у Расеі 18–20 верасьня. Пры гэтым Масква ўжо ўзмацняе вайсковы ўлік і рыхтуе дадатковы набор зьняволеных. У тым ліку гаворка ідзе пра жанчын, якія знаходзяцца ў турмах.

Частку новых мабілізаваных расейцаў могуць рыхтаваць на беларускіх палігонах.