**Выведка Ўкраіны: у Беларусі ёсьць падразьдзелы расейскай брыгады, што абслугоўвае комплексы «Арэшнік»**:  [https://smarturl.click/QwGWV6](https://smarturl.click/QwGWV6)

«Нас турбуе наданьне Беларусьсю дазволу на разьмяшчэньне на сваёй тэрыторыі рэтрансьлятараў радыёсыгналаў, якія нацэльваюць расейскія ўдарныя БПЛА тыпу Shahed на ўкраінскія цывільныя аб’екты і крытычную інфраструктуру. Таксама адзначаем разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі падразьдзелаў 101 ракетнай брыгады Ўзброеных сіл Расеі, на ўзбраеньні якой знаходзіцца ракетны комплекс сярэдняй далёкасьці „Арэшнік“», — сказаў&nbsp;**Алег Івашчанка**&nbsp;ў інтэрвію агенцтву&nbsp;[«Укрінформ»](https://www.ukrinform.ua/rubric-ato/4161480-oleg-ivasenko-nacalnik-golovnogo-upravlinna-rozvidki-ministerstva-oboroni-ukraini.html).

Паводле яго, калі Беларусь не надавала дазволу на разьмяшчэньне расейскіх падразьдзелаў, то гэта можа «сьведчыць, што Менск ужо не кантралюе дзейнасьць Расеі на ўласнай тэрыторыі».