**Вывезеныя жыхары Алешак Херсонскай вобласьці ўжо ў Гомлі:** [https://smarturl.click/26oR5D](https://smarturl.click/26oR5D)

Паводле папярэдніх зьвестак, большасьць тых, хто прыбыў на эвакуацыю падчас гуманітарнай місіі ў Алешках 30 кастрычніка, вырашылі накіравацца на тэрыторыю, падкантрольную ўкраінскаму ўраду.

Для гэтага ім спачатку давялося праехаць праз акупаваны Крым, дабрацца да расейскага горада Анапа, прыляцець у Беларусь, а адтуль — накіравацца на свабодную ўкраінскую тэрыторыю.