**Выйшаў даклад, як сілавікі перасьледуюць беларусаў праз Інтэрпол: **[https://smarturl.click/W0VRk](https://smarturl.click/W0VRk)

Новы даклад Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, «Кібэрпартызанаў» і BelPol апісвае, як улады выкарыстоўваюць завочныя прысуды, запыты на экстрадыцыю і міжнародны вышук супраць беларусаў за мяжой. 

Вядомыя ўжо і рэальныя затрыманьні: у 2024 годзе на беларускі запыт у Армэніі затрымлівалі актывістку Дыяну Маісеенка, а выдачы Дзьмітрыя Плескачова ўлады дамагаліся ад Польшчы.

Аўтары дакладу заклікаюць Інтэрпол яшчэ больш абмежаваць доступ беларускага бюро да яго сыстэмы і жорстка правяраць запыты зь Менску.