**Выйшла «Кніга нэкралёгаў», якая дае зборны партрэт памерлых беларусаў замежжа і ня толькі**: [https://smarturl.click/QwGWeY](https://smarturl.click/QwGWeY)

У польскім выдавецтве беларускай літаратуры [Kamunikat.org](http://Kamunikat.org/) выйшла новая кніга дасьледчыкаў гісторыі беларускай эміграцыі Натальлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча. Іх сумесны твор пад назвай «Кніга нэкралёгаў» мае 826 старонак.

У інтэрвію Свабодзе Натальля Гардзіенка апавяла, як зьявілася ідэя «Кнігі нэкралёгаў» і якія адкрыцьці яна зрабіла падчас працы.