**Вызваленая валянтэрка «Вясны» заклікала дамагацца вызваленьня іншых жанчын-палітзьняволеных: **[https://smarturl.click/v848MG](https://smarturl.click/v848MG)


> «У нас за кратамі засталося вельмі шмат жанчын з крытычным станам здароўя, а ўсё, чым могуць ім дапамагчы, — гэта пігулка супраць болю. Я сама піла шмат пігулак і толькі свой страўнік псавала. 
> 
> Але іншых варыянтаў няма, патрэбна працаваць, і ніхто не глядзіць на твае захворваньні»


За кратамі застаўся муж Сьвятланы Станіслаў Мачанаў, таксама валянтэр «Вясны», якага ў 2025 годзе асудзілі на 4 гады няволі.