**Welt: Нямеччына экстрадуе ў Румынію двух грамадзянаў Беларусі, якіх падазраюць у падрыхтоўцы дывэрсіяў** → [https://smarturl.click/37OD7m](https://smarturl.click/37OD7m)

Грамадзянаў Беларусі 39 і 50 гадоў з 7 кастрычніка трымаюць пад вартай у Нямеччыне. Як заявілі [Welt](https://www.welt.de/politik/deutschland/article6ae21a6d21fd087fed7edabf/festnahme-zwei-mutmassliche-saboteure-russlands-in-bayern-verhaftet.html) у пракуратуры Мюнхэна, затрыманыя «на даручэньне замежнага ўраду або арганізацыі» мелі намер падпаліць будынак або аб’ект крытычнай інфраструктуры ў раёне Нюрнбэргу.

У сярэднетэрміновай пэрспэктыве іх плянуюць перадаць Румыніі, дзе іх падазраюць у падпале каля зброевага заводу.