**«Я абяцала вярнуцца». Сэлін Дыён дала першы поўны канцэрт пасьля цяжкай хваробы**

Канадская сьпявачка Сэлін Дыён вярнулася на сцэну з першым паўнавартасным канцэртам больш чым за шэсьць гадоў. У Парыжы яна выступіла перад поўнай заляй і ня стрымала сьлёзаў. [https://smarturl.click/agmv65](https://smarturl.click/agmv65)

Дыён перапыніла канцэртную дзейнасьць пасьля таго, як у 2022 годзе ёй дыягнаставалі рэдкае неўралягічнае захворваньне — сындром рыгіднага чалавека. Пра свой дыягназ яна публічна расказала ў 2022 годзе. Хвароба выклікае балючыя цяглічныя спазмы і можа істотна абмяжоўваць рухомасьць і здольнасьць сьпяваць.