**Як Лукашэнка прадае пакуты беларусаў**. [Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч](https://youtu.be/JCTOxxn0jmU?si=EOhfkLjbP5p6GmuH&t=0)

За камэнтар пра Другую сусьветную вайну ў Беларусі можна атрымаць да 5 гадоў турмы. Чаму ўлады называюць трагедыю беларусаў «генацыдам» і перасьледуюць тых, хто спрабуе спрачацца з гэтай фармулёўкай? І навошта Лукашэнку гісторыя вайны сёньня?

Разьбіраемся, што кажуць гісторыкі пра злачынствы нацыстаў у Беларусі і як памяць пра вайну ператварылася ў інструмэнт палітычнай барацьбы.