**Які матэрыял Свабоды адзначылі на конкурсе «Вольнае слова»?**

18 верасьня ў Вільні пасьля зьезду Беларускай асацыяцыі журналістаў назвалі ляўрэатаў прафэсійнага конкурсу. У лік найлепшых матэрыялаў трапіла публікацыя Андрэя Шаўлюгі.
**
Сакрэтныя базы Лукашэнкі. Мапа вайсковых аб‘ектаў у Беларусі**: [https://smarturl.click/nVJ7V](https://smarturl.click/nVJ7V)

Пасьля пачатку паўнамаштабнай расейскай агрэсіі супраць Украіны ўлады сталі актыўна разбудоўваць вайсковую інфраструктуру краіны. За гэты час на тэрыторыі Беларусі паўсталі абсалютна новыя вайсковыя базы і аэрадромы, а большая частка з ранейшых праходзіць мадэрнізацыю.

З дапамогай спадарожнікавых здымкаў Свабода паказала, як зьмяніліся вайсковыя аб’екты Беларусі перад пачаткам беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2025».