**«Які сэнс мне жыць, калі я сваіх жонку і дзяцей пабачу толькі праз 12 гадоў»**

**Два гады пасьля сьмерці палітзняволенага Шлетгаўэра: былыя вязьні расказалі, што адбывалася ў калёніі: **[https://smarturl.click/zOoQLE](https://smarturl.click/zOoQLE)

Два гады таму ў магілёўскай калёніі №&#8239;15 памёр 22-гадовы Дзьмітры Шлетгаўэр, грамадзянін Расеі, асуджаны ў Беларусі на 12 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньняў у «шпіянажы» і «садзейнічаньні экстрэмізму». 

У пасьведчаньні аб сьмерці пазначаная мэханічная асьфіксія — задушэньне. Яго знайшлі мёртвым у ШЫЗА на наступны дзень пасьля этапаваньня ў калёнію.


> «Магу меркаваць, што Дзьмітрый вырашыў накласьці на сябе рукі пасьля размовы ў начальніка Аляксея Лазарэнкі. На гэтым „прыёме“ у непрыстойных формах гучаць абразы і пагрозы, у тым ліку пагроза тым, што яго могуць перавесьці ў „нізкі статус“. 
> 
> Дзьмітрый мог прыняць блізка да сэрца і паверыць у тыя пэрспэктывы ўтрыманьня ў калёніі, якія яму намалявалі ў начальніка, асабліва ў кантэксьце прызначанага 12-гадовага тэрміну»
