**«Ён ня быў расейцам дакладна». У Вільні прэзэнтавалі пераклад мэмуараў Шагала **→ [https://smarturl.click/4y9ekW](https://smarturl.click/4y9ekW)

Тэма творчасьці ва ўмовах страты бацькаўшчыны зноў загучала на «Прадмове» ў дыскусіі «Стыль Шагала: мэтафорыка, паэзія і падваротні», якую правялі перакладнік **Сяргей Шупа** і літаратар **Цімур Кудзеліч**.

Гаворка на дыскусіі закранула старую спрэчку пра тое, чый мастак Шагал: габрэйскі, расейскі, беларускі ці яшчэ які? 


> «Але сам Шагал сьмяяўся з гэтага, ён адчуваў сябе над гэтым усім», — зазначыў аўтар беларускага перакладу мэмуараў мастака Сяргей Шупа.
