**YouTube заблякаваў каналы чатырох дзяржаўных СМІ** → [https://smarturl.click/QwGQYR](https://smarturl.click/QwGQYR)

Відэахостынг YouTube заблякаваў каналы беларускіх дзяржаўных СМІ: 
• Сталічнай тэлевізіі, 
• Першага каналу беларускага радыё, 
• радыё «Культура» і 
• радыё «Сталіца».

Прычым блякаваньне ютуб-каналу СТВ адбылося падчас жывога эфіру прапагандысцкага ток-шоў «Па сутнасьці»,  прысьвечанага Дню народнага адзінства, паведаміла [БелТА](https://belta.by/society/view/youtube-zablokiroval-kanaly-radio-kultura-by-i-radye-stalitsa-801023-2026/).

«На вашым канале былі выяўленыя парушэньні правілаў YouTube. Мы выдалілі яго дзеля абароны супольнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні, якое паказваецца ўладальнікам забароненых каналаў.