**Зь Літвы выправадзілі** **22 беларусаў, іх абвясьцілі пагрозай нацбяьпецы**: [https://smarturl.click/oqkORA](https://smarturl.click/oqkORA)

«Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі перадаў у Дэпартамэнт міграцыі заключэньні аб дзейнасьці 22 грамадзян Беларусі ў Літве — асобы, якія працавалі ў тэхналягічнай кампаніі, абвешчаныя пагрозай нацыянальнай бясьпецы Літвы. Іх дазволы на часовае пражываньне ў Літве анулявалі», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы.

Усім забаранілі вяртаньне ў Літву і ўезд у Шэнгенскую зону на пяць гадоў. Імаверна, маюцца на ўвазе літоўскія кампаніі UAB NTLab і UAB Kosminis Vytis, заснавальнікамі якіх быў грамадзянін Беларусі Дзьмітры Чарнякоўскі: ён кіраваў кампаніямі разам з сынам Мікалаем і дачкой Дар’яй.