**З пачатку году ў беларусаў канфіскавалі больш за 370 адзінак незарэгістраванай зброі**

З пачатку 2026 году ў Беларусі з абароту канфіскавалі больш за 370 адзінак незарэгістраванай зброі і каля 68 тысяч боепрыпасаў рознага калібру. Пра гэта 18 кастрычніка паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных справаў.

Паводле МУС, больш за 330 адзінак зброі грамадзяне здалі добраахвотна. Гэта каля 90% ад усёй незарэгістраванай зброі, якая трапіла да праваахоўных органаў з пачатку году.

[https://smarturl.click/agm4yD](https://smarturl.click/agm4yD)