**За кратамі памёр віцебскі псыхіятар Ігар Пасноў**

[https://smarturl.click/Jk6vEk](https://smarturl.click/Jk6vEk)

У Наваполацкай калёніі памёр віцебскі псыхіятар Ігар Пасноў, у якога яшчэ ў мінулым дзесяцігодзьдзі былі сур'ёзныя праблемы з уладамі. Праваабаронцы кажуць, што нябожчык ня мае родных у Беларусі, каб забраць цела для пахаваньня. Таксама дагэтуль у праваабронцаў няма апошняга прысуду, паводле якога Пасноў адбываў пакараньне, бо ў яго быў закрыты суд, і таму ён не прызнаны палітвязьнем.

Вядома толькі, што апошні раз Паснова судзілі па крымінальных артыкулах, зьвязаных з сэксуальным гвалтам. Паводле праваабаронцаў, гэта значыць, што адміністрацыя Наваполацкай калёніі №1 магла перавесьці Паснова ў так званы «нізкі статус», які стварае надзвычай цяжкія ўмовы для вязьня.