**За мяжой дзейнічаюць каля 50 беларускіх незалежных СМІ. Як яны зьберагаюць сваю аўдыторыю**

ТЭКСТ І ФОТА: [https://smarturl.click/6yby9j](https://smarturl.click/6yby9j)

У Вільні адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная праблемам беларускіх мэдыя ў выгнаньні.

Сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), экспэрты і грамадзкія дзеячы абмеркавалі праблемы якасьці СМІ, захаваньня даверу да незалежных мэдый як сярод дыяспары, гэтак і ўнутры Беларусі, стандарты працы ўва ўмовах выкарыстаньня штучнага інтэлекту.