**За сядзібу ў Падароску, якую спрабавалі прывязаць да Напалеона, змагаліся 10 прэтэндэнтаў. Яе нарэшце прадалі**: [https://smarturl.click/qeG8p](https://smarturl.click/qeG8p)

Новым ўласьнікам гістарычнай сядзібы сядзібы ў Падароску, якую ўлады сканфіскавалі ў папярэдняга інвэстара за нібыта невыкананьне ўмоў, стала юрыдычная асоба зь Менску. Іншыя дэталі не паведамілі.

Як адзначаецца на сайце Беларускай унівэрсальнай біржы, на плятформе якой 20 жніўня адбыўся аўкцыён, падчас таргоў цана сядзібы павялічылася з стартавых 450 рублёў да амаль 201 тысячы рублёў.

На аўкцыён зарэгістраваліся 10 прэтэндэнтаў. Таргі доўжыліся 4 гадзіны 17 хвілін, а за гэты час зрабілі 4 457 ставак.