**Загады Лукашэнкі на палігоне. Ці пагражае беларусам чума. Сьвятара судзяць за «здраду дзяржаве». Відэанавіны 6 кастрычніка**

 Лукашэнка на палігоне ў Менскай вобласьці запатрабаваў ад навукоўцаў як мага хутчэйшых вынікаў у ваеннай сфэры.

 У Менску заўважылі грузавікі, вельмі падобныя да МАЗаў, але зь іншымі шыльдамі. Навошта для экспарту могуць хаваць беларускае паходжаньне тэхнікі?

 У Вайскова-марскіх сілах Украіны зьявілася новае беларускае падразьдзяленьне.

 У Менску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам. Паводле вернікаў, яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».
&nbsp;
 Сьмерць супрацоўніцы супрацьчумнага інстытуту ў Расеі выклікала занепакоенасьць далёка па-за яе межамі. Ці варта турбавацца беларусам?

Пра ўсё гэта ў праграме «Пік Свабоды», дзе мы апавядаем пра навіны 6 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

[https://youtu.be/dUeO7zzhqlU](https://youtu.be/dUeO7zzhqlU)