**Зьбіты ў Літве дрон быў з выбухоўкай**

У дроне, зьбітым уначы над Літвой, выявілі выбухоўку. Сапёры яе абясшкодзілі, [паведаміў](https://www.facebook.com/robertas.kaunas/posts/pfbid0qnbdD8YuSXAXD9YAvAfDrY37XEJcKWg3bzQCczFAPzSgVz9qCQRQD5V4w9FVnVTtl)&nbsp;міністар аховы краю&nbsp;**Робэртас Каўнас**&nbsp;у Фэйсбуку.

> «Будуць праведзеныя дадатковыя дасьледаваньні, паспрабуюць, наколькі гэта магчыма, вызначыць маршрут дрона, і тады можна будзе ацаніць, ці быў гэта расейскі дрон і магчымая правакацыя, ці дрон іншай краіны, скажам, абарончага прызначэньня. Пакуль не сьпяшаймася з высновамі», — цытуе міністра&nbsp;LRT.


Старшыня Эўрапейскай камісіі&nbsp;**Урзуля фон дэр Ляен&nbsp;**заявіла пра ўзмацненьне ціску на Расею.

> «Расея ўбачыць, што наша рашучасьць толькі мацнее.
> Разам з NATO мы ўзмацняем калектыўнае стрымліваньне і абарону. І ўзмацняем ціск на Расею», —&nbsp;напісала&nbsp;яна.
