**«Здаецца, ня так даўно і бачыліся». Пуцін прыняў Лукашэнку ў сваёй загараднай рэзыдэнцыі** → [https://smarturl.click/3w6dZ](https://smarturl.click/3w6dZ)

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыняў Аляксандра Лукашэнку ў сваёй загараднай рэзыдэнцыі ў Нова-Агарова на захад ад Масквы. Ён сказаў, што вельмі рады новай сустрэчы.


> «Здаецца, ня так даўно і бачыліся, але, як я заўсёды кажу ў такіх выпадках, дынаміка нашых адносінаў такая, што ўвесь час зьяўляюцца ўсё новыя і новыя моманты, на якія трэба зьвярнуць увагу, якія трэба ўзгадніць, урэгуляваць».


Лукашэнка ў сваю чаргу сказаў, што «практычна пытаньняў няма, урад добра працуе». І адзначыў, што адной з прычын для сустрэчы стала «дынаміка міжнародных адносінаў».

Але палітычных аглядальнік **Валер Карбалевіч** [лічыць](https://smarturl.click/2jXOl), што за вонкавай шараговасьцю візыту могуць хавацца сур’ёзныя праблемы, зьвязаныя з вайной ва Ўкраіне.