**«Жонка некалькі разоў бачыла гэтага пана». Як&nbsp;расьсьледуюць справу аб&nbsp;пабіцьці беларускай пары ў Варшаве: **[https://smarturl.click/Xw9wkm](https://smarturl.click/Xw9wkm)**
**
Здарэньне зь беларусам Сяргеем Пелехавым і ягонай жонкай [адбылося](https://www.svaboda.org/a/33832024.html) ў Варшаве, калі яны выйшлі на шпацыр з сваім лябрадорам. У гэты час з суседняга дому выйшла пара мясцовых жыхароў з двума малымі сабачкамі без павадкоў. Сяргей некалькі разоў папрасіў іх навязаць гадаванцаў, бо лябрадор мог тых укусіць. Польскамоўны мужчына пачуў усходні акцэнт беларуса і стаў казаць, каб ён «валіў ва Ўкраіну». А калі даведаўся, што Сяргей зь Беларусі, — «каб валіў дадому».

Потым мужчына пхнуў жонку Пелехава, а самога Сяргея пачаў біць. Да канфлікту далучыліся яшчэ некалькі чалавек, адзін зь іх пырснуў у сужэнцаў газам.

Цяпер гэтым займаецца пракуратура. А мы паглядзелі, як&nbsp;прасоўваеццца гэта справа.