**Журналіст і былы палітвязень Андрэй Аляксандраў **[у стрыме Свабоды](https://youtube.com/live/7IBv3afltg4): «Троху пахудзеў, пакінуў краіне 30 кілё вагі. Ну, усё нармальна, настрой добры, вельмі рады, што гэтыя амаль 6 гадоў скончыліся. І вельмі спадзяюся, што гэтыя працэсы будуць працягвацца, бо ў турмах Беларусі дагэтуль застаюцца палітычныя зьняволеныя, якія вельмі чакаюць працягу гэтага працэсу. Таму будзем чакаць усіх».