**Журналіст Руслан Кулевіч выкупіў рэдкі здымак футбольнай каманды з Горадні пачатку ХХ ст.**

[https://smarturl.click/0OkbR5](https://smarturl.click/0OkbR5)

Краязнаўца, журналіст і гісторык футболу Руслан Кулевіч з дапамогай грамадзкасьці здолеў выкупіць на аўкцыёне стары здымак, на якім, праўдападобна, — ВКС з Горадні.


> «Разам мы сабралі 2000 злотых і выкупілі гэты гістарычны здымак. Але на гэтым гісторыя не заканчваецца. Неўзабаве мы зробім для вас цікавае відэа пра гэты здымак, пазнаёмлю з нашчадкам аднаго з футбалістаў, які гуляў за WKS Grodno. Ну і, канешне, пачну рабіць першыя крокі да напісання кнігі пра вытокі горадзенскага футболу».
