**Журналістаў дадалі ў сьпіс «экстрэмістаў»**: [https://smarturl.click/B9Ynl](https://smarturl.click/B9Ynl)

КДБ Беларусі дадаў у склад прызнанага раней «экстрэмісцкім фармаваньнем» інфармацыйнага агенцтва «Позірк» журналістаў Руслана Бацянкова, Вольгу Быкоўскую, Арцёма Ляву, Захара Шчарбакова і Аляксандра Янусіка, піша БАЖ.

У «Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», які вядзе Міністэрства інфармацыі,таксама ўключылі ютуб-канал belarusworld з аўдыторыяй каля 5,8 тысячы пасьлядоўнікаў.