**«Жыцьцё згарае ў нявольніцкім полымі». Палітвязьня з інваліднасьцю Ўладзімера Гундара перавялі з турмы ў калёнію: **[https://smarturl.click/dLQVal](https://smarturl.click/dLQVal)

Актывіста і краязнаўцу з Баранавічаў Уладзімера Гундара затрымалі ў «справе Аўтуховіча» — нібыта за падрыхтоўку тэракту. 

У 2023 годзе ў выніку двух судоў паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу палітвязьня асудзілі агулам на 20 гадоў зьняволеньня.

Уладзімеру Гундару 66 гадоў. Праваабаронцы ўключылі Гундара ў сьпіс палітвязьняў, якія паводле здароўя знаходзяцца ў асабліва ўразьлівым стане і дамагаюцца яго найранейшага вызваленьня.