[«Зло чыняць ня монстры, а звычайныя людзі»](https://smarturl.click/oXxlB)**.** **120 гадоў таму нарадзілася Ганна Арэнт**

Ганна Арэнт — аўтарка адной з самых вядомых тэорый таталітарызму. 

У 1960-х яна была на судзе над нацысцкім злачынцам Адольфам Айхманам, пасьля якога напісала культавую кнігу «Банальнасьць зла». 


> «Каб чыніць зло, ня трэба быць дэгенэратам, чалавекам бяз этыкі і маралі. Зло чыняць самыя звычайныя людзі, якія прымаюць за норму пэўны парадак і правілы ў грамадзтве. Мы можам прыняць і трымацца самых абсурдных правілаў, нават калі яны наскрозь паталягічныя. І мы будзем кіравацца імі ў сваім жыцьці, пакуль не пачнём задаваць сабе пытаньні пра іх сутнасьць».


_Пра іншыя гістарычныя падзеі 14 кастрычніка _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/dLQGOz)_._